Вниз по кроличьей норе

всё страньше и страньше...

Previous Entry Share Next Entry
Максімалізм, як заўсёды....
piс
nerazymnoe
Разбурайце гнёзды сваіх страхаў,
Раскідвайце гнілое галлё няўпэўненасці!
Разбівайце, кідайце аб зямлю з размаху
Крышталёвыя кроплі нікчэмнасці!
Не трымайцеся за былое ярасна,
Не паможа яно вам у будучым.
Толькі будзе звінець песняй жаласнай,
І стрымаць гэты спеў вам не будзе чым!

Заварожвайце, паварочвайце,
Падштурхоўвайце веку плынь!
Сэрца на сэрца памножвайце,
Дасягайце далёкіх вяршынь!

Не пустымі словамі — словамі-лекамі,
Надзейнымі словамі, ДЗЕЯ-словамі
Змагайцеся, за сваё трымайцеся,
Шукайце, пра усё пытайцеся
У неба, у Чалавека, у Чалавецтва!
Заўсёды — рух, у неспазнанае — адвеку!
Адвеку — наперад!
Адвеку імкнецца сэрца да сэрца!


 

?

Log in

No account? Create an account