Вниз по кроличьей норе

всё страньше и страньше...

Previous Entry Share Next Entry
Язычніцкія матывы
piс
nerazymnoe
Покліч трамвайнага звону сціхае,
Гудзіць у вушах цішэй.
Засынаю…
У лужынах адталай вады
Бачу — Зіма адлятае.
Пара!
І камусьці ў акно
Б′ецца сонца праменне.
Але хай прадвясновы мой сон
Будзе даўжэй хаця на імгненне.
Глыбей…
Глыбей акунаюся ў мроі,
Лячу праз гады.
Там Ярыла чакае мяне ўжо даўно.
Цішэй!
Засынаю…
Пачынаю глядзець яго этна-кіно…
   
  * * *
Па тонкім ільду, па дахах дамоў,
Скрозь дзверы, забітыя зімняю сцюжай,
З лясоў і з балотаў к табе на парог
Праз брама вясны ўваходзіць Дажджбог.
Дужы, велічны Князь, ён срэбраным следам
Пратопча Вяснянцы сто соцен дарог,

Забытых, нікім не адкрытых,
Тых, нязведаных, не праложаных,
Сьнегам стрыманых і пакінутых,
Зноў народжаных, шчэ няходжаных.


Кропляй вернецца Князь мой велічны
Летам ярасным ды не раз яшчэ.
Толькі зараз ужо кліча да неба дарога,
Да вогненных зорак — у царства Сварога.

  * * *
З нябёсаў, усталых ад ветраў-завей,
Скрозь цемру лясоў, прасторы палёў,
Скрозь сеткі густыя маіх гарадоў,
Скрозь тонкія сцёклы празрыстых ільдоў,
У завулкі і вуліцы, у вокны дамоў
Ляціць кола Сонца.
Коціцца, коціцца,
Скача вандроўца,
Прамяністымі ільецца стрэламі,

Так жаданымі і чаканымі,
Не забытымі, у сьнег пралітымі,
Шчэ нясмелымі, жоўта-белымі.


Коціцца, коціцца, а з сабою
Вядзе Масленіцу ды з Вясною!
Песні-звоны, родныя матывы…
Мяняю розум на птушыныя крылы!
Падымай, Ярыла, Зіму на вілы!
   
  * * *
Наша памяць храніць забытыя спевы,
Чароўныя гукі, варажбіцкія рытмы.
Іх русалкі нашэптваюць дрэвам.
Пад дэханне паўночнае ў таемным святле
Прачынаецца колас жытні…
І пакуль дліцца сон, я хачу слухаць гэту
Мову дрэўніх лясоў — старажытных паэтаў.
Хачу бачыць кастры, рытуальныя танцы,
Вянкі ў валасах і пярсцёнкі на пальцах.
Карані тут свае лягчэй адшукаць…
У горадзе без метро знайду Кветку-папараць,

Тую скрытую, не забытую,
Не сарваную, не праданую,
Няўлоўную, шчасцем поўную.


  * * *
Прачынаюся.
Адраджаюся…
Ад Ярылавых казак
Абуджаюся.
Покліч трамвайнага звону
Зноў і зноў.
Грамчэй…
Да наступнай Вясны
Ў кішэню кладу
Вясновыя сны…


 


?

Log in

No account? Create an account